Великобритания

Брытыйская адукацыя: keep walking

7

У Лёндане раніца нядзелі. Ну вуліцах пуста: наступіў апошні дзень алькаголевага маратону, які пачынаецца шточацьверу й скончваецца недзе апоўдні сёньня. Падчас крызы радоўкі перад пабамі відавочна павялічыліся. Збольшага, візуальна мне падаецца, за кошт сярэдняга веку, якія пазгублялі працу. Моладзь папросту йдзе ў фрыланс або пераскоквае на некаторы час за стойкі бараў зь іншага боку: месца на курсах бармэнаў, барыстаў, ахвіцыянтаў амаль няма, раюць запісвацца на тры месяцы наперад. Падвысілася колькасьць абвестак ва ўнівэрскіх залях, якія прапануюць вычытку ангельскамоўных тэкстаў (паколькі ў Лёндане багата студыёзусаў з-за мяжы, чыя якасьць мовы почасту пакутуе), рэпэтытарства й асыстэнцтва (падыход, калі ўнівэр наймае чалавека на, прыкладам, час іспытовае сэсіі ў дапамогу прафэсару).

Як кажа гэта дасьледаваньне, у Беларусі адна з найвялікшых студэнцкіх супольнасьцяў у Эўропе (не магу параўноўваць зь іншымі краінамі сьвету, на жаль). Але да якасьці адукацыі колькасьць народу, што зьбіраецца на першых курсах у аўдыторыях, ня мае амаль ніякага дачыненьня. Ды й пытаньне ў тым, ці патрэбна СТОЛЬКІ вучыцца, каб потым працаваць НЕ паводле сваёй спэцыяльнасьці?

Цяжка параўноўваць беларускую адукацыю з той, што існуе на Брытыйскіх Абтоках, бо фактычна мы размаўляем пра два розныя падыходы, якія фармаваліся стагодзьдзямі й, адпаведна, кіраваліся мэнтальнымі й культурніцкімі зьменамі ў грамадзтвах. Варта проста згадаць, што тут, на Выспах, традыцыі самакіраваньня, якія маюць карані ў парлямэнтарызьме, не перарываліся НІКОЛІ ад ХІІІ стагодзьдзя. А яно мае найпрасьцейшае дачыненьне да таго, чым ёсьць брытыйскія ўнівэры зараз.

Па-першае, у брытыйскіх унівэрсытэтых няма тупога начытваньня лекцыяў, як у нас (памятаю, як на адным з курсаў майго лінгвістычнага каледжу на занятках гісторыяй мы займаліся дыктоўкамі ад званка да званка, бо не было падручнікаў, хаця настаўніца была клясная). Ёсьць падзел на лекцыі й сэмінары, але лекцыі ня ў нашым сэнсе. Перад пачаткам курсу студэнт атрымвае поштай працоўны плян курсу, дзе пазначана літаратура, якую варта вычытаць ("абавязковы" сьпіс да кожнага занятку складае старонак 500, "рэкамэндаваны" - да 1000, цалкам - тысячаў да трох, колькасьць заняткаў на тыдзень - ад трох да пятнаццаці). На лекцыі прафэсар дастане падрыхтаваную загадзя мультэмэдыйную прэзэнтацыю, "павесіць" яе на экран у якасьці тла й будзе... размаўляць з студэнтамі. Менавіта размаўляць. Па тым, што яны мусілі прачытаць. А як не (а гэтае "не"слушнае амаль у ста адсотках выпадкаў, студэнты паўсюды не рыхтуюцца да заняткаў) - то будзе намагацца накіраваць дыскусію на нейкую агульную тэму. Нават калі гутарка выйдзе на ўзровень звычайнага pub chatting - нічога страшнага. Галоўнае, каб размаўлялі й дзяліліся ідэямі. У выніку падобнага падыходу прафэсару амаль ніхто не баіцца запярэчыць. Наш дэкан нават даходзіў да таго, што ў лоб казаў: "Калі Вы лічыце, што Фрэнк Ўэбстэр афэлак -то Вы так і кажыце. Толькі абгрунтуйце спасылкамі на тэорыю, каб не парушаць акадэмічных традыцый".»»

Смерць класічнай журналістыкі

2

Алан Русбрыдгер, рэдактар адной з вядучых брытанскіх газет "Guardian" ў сваім перадавым артыкуле за 27 красавіка заявіў, што старая журналістыка мёртвая. На думку аўтара, галоўная прычына — занадта дарагі ў часы крызісу кошт выданняў. Аднак гэта не значыць, што журналістыка мёртвая ўвогуле. На думку брытанцаў, пачынаецца новая эра журналістыкі. Новыя газеты будуць выдавацца меншай колькасцю сяброў рэдакцыі, аднак пры гэтым вырасце роля грамадзянскіх добраахвотных журналістаў. Натуральна функцыі інтэрнету таксама ўзрастуць.»»