Берасцейскі флэшмобавы рух

0

 

Дзякуючы інтэрнэт рэсурсу www.vkontakte.ru у моладзі Берасця з'явілася магчымасць пановаму праводзіць свой час не толькі ў віртуальнай прасторы, але і ў сапраўдным свеце. Ініцыятыўнымі наведвальнікам гэтага сайта была створана адмысловая група «флешМОБ» і з дапамогай менавіта інтэрнэт-інфармавання ў Берасці, пасля даволі доўгага флэшмобавага зацішша, было праведзена некалькі ўдалых і масавых флэшмобаў.

Першы з іх адбыўся 1-га траўня. У 19.55 у будынку аўтавакзала сабралася больш 200 чалавек, якія стварылі вялізную чаргу-натоўп за білетамі. А роўна ў 20.00 ва ўсіх прысутных пачалі звінець будзільнікі на тэлефонах, гэта апавяшчала аб тым, што пара піць кефір. Таму праз хвіліну будынак вакзалу ператварылася ў спецыялізаваную ўстанову па ўжыванні гэтага малочнага прадукта. Спалоханыя касіры нават выклікалі міліцыю, але затрымліваць 200 маладых чалавек з пачкамі кефіру ніхто не адважыўся. Праз некалькі хвілін акцыя скончылася.

Другім яшчэ больш удалым прыкладам гуртавання людзей і проста цікавага адпачынку стаў флэшмоб 18 траўня. Спачатку адбылася сустрэча каля ЦУМа, дзе кожны ўдзельнік павінен быў знайсці сабе пару для пацалункаў. Было створана каля 30 пар, якія на працягу некалькіх хвілін смачна цалаваліся. Нажаль вялікая колькасць людзей знаходзілася паблізу і не адважылася паўдзельнічаць у такой прыемнай справе. Далей усе разам пад парасонамі накіраваліся да скрыжавання праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў і там, па камандзе, усе разам у зазначаны час прыселі, стварыўшы нібыта агульны парасонавы дах. І па правілах флэшмобу пасля гэтага хутка разышліся пакінуўшы пасля сябе лёгкі шок у выпадковых мінакоў.

Наступны флэшмоб быў прызначаны на 1 чэрвеня. У 17.00, калі каля ЦУМаўскага гадзінніка на бардзюры з'явіўся тэлевізар, усе флэшмоберы селі перад яго экранам, папярэдне разгарнуўшы газетку, каб не адмарозіць попы, і з пачкамі поп-корна ўважліва пачалі глядзяць футбол. Калі на тэлеэкране змяніліся лічбы з 0:0 на 1:0, а ўсе нібыта глядзелі футбол, разам  прысутныя пачалі яго святкаваць крыкамі "гол" і т.д. Пасля чаго, раптоўна з'явіўшыся, усе раптоўна пакінулі месца прагляду.

Такім чынам выконваючы галоўнае правіла флэшмоба – імгненнасць і непрадказальнасць.

Флэшмоб – гэта забава 21 стагоддзя, папулярная ва ўсім свеце, у Берасці і ранней праводзіліся як палітычныя, так і проста вясёлыя акцыі падобнага роду. У бліжэйшы час плануюцца новыя яшчэ цікавейшыя з незвычайнымі сцэнарамі флэшмобы, аб якіх большасць берасцейцаў можа даведацца праз папулярны ў Беларусі інтэрнэт рэсурс vkontakte.ru/

Комментарии

Member since:
19 Май 2008
Последняя активность:
45 недель 6 дней

гм... няўжо зноўку хваля ўздымаецца?

Member since:
23 Май 2008
Последняя активность:
45 недель 6 дней

наўрадці... штосьці персанальна я ў гэтым вельмі сумняваюся
перадумоваў няма

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании