Расейцаў канчаткова прыроўніваюць да дэбілаў

2

Расейскі парлямэнт ды прэзыдэнт Мядзьведзеў вырашылі зацьвердзіць закон, паводле якога непаўнагадовым нельга будзе знаходзіцца на двары па 22-ой гадзіне без дагляду дарослых. Дзякуй chegor за наводку.

Падаецца мне, нешта падобнае было й пры Радзянскім Зьвязе, але тады мала хто чапляўся да падлеткаў, што шпацыравалі па вуліцы гэтай своеасаблівай камэнданцкай гадзінай. Наўрад ці міліцыянтам цягнула выстаўляць сябе ідыётамі, што выконваюць загадзя дурны загад. А вось насьпела крыза - і закон вырашылі аднавіць. Пры гэтым я цалкам упэўнены, што ў Расеі замест рэальнага яго выкананьня міліцыянты атрымалі да рук яшчэ адну магчымасьць вымагаць грошы з бацькоў тых дзетак або зь іх саміх.

Таксама ў Расеі датэрмінова вызвалілі сп. Буданава, чалавека, які забіў чачэнскую дзяўчыну. Пры гэтым цяжарная праўнічка ЮКАСа сп. Бахміна, якая не ўзьняла рукі на чалавечае жыцьцё, застаецца ў вязьніцы з пэрспэктывай адседзець увесь тэрмін да званка. Вызваленьне Буданава ды адмова ў УДВ Бахмінай суправаджаліся "годным" лямантам расейскіх інтэрнаўтаў, што ўхвалялі й першае, і другое. Маўляў, сп. Буданаў абараняў Расею, а Бахміна яе рабавала. А тое, што цяжарную жанчыну пакідаюць у вязьніцы, выракаючы ейных дзетак на зьняволеньне разам з маці, нікога не цікавіла. У сучаснай Расеі забойцы стаяць вышэй за ўсіх іншых. Па сутнасьці, вызваляючы сп. Буданава, расейская ўлада падпісала загадзя індульгенцыю ўсім, хто забівацьме "ў імя Расеі".

 

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании