Міхал Казімір Агінскі (частка 3)

0

працяг. частка 1.   Частка 2.

Мы спыніліся на тым моманце, калі Міхал Казімір Агінскі, пасля некалькіх гадоў праведзеных у Еўропе, вяртаецца ў ВКЛ. Гэта адбылося прыкладна ў 2 палове 1786 года.

Пасяджэнні Вялікага сейма 1788 г. сталі арэнай апошняй значнай палітычнай акцыі Агінскага, скіраванай супроць Расіі. Тут ён разлічваў на дапамогу Прусіі, асабліва Фрыдрыха Вільгельма II, з якім падтрымліваў масонскія сувязі. У верасні 1788 г. гетман устанавіў кантакты з Берлінам, пасылаў туды з сакрэтнай місіяй свайго палітычнага дарадцу палкоўніка Ляхніцкага, які замяніў у гэтай ролі Хамінскага. Планы гетмана былі скіраваны на заключэнне саюзу з Прусіяй і на атрыманне яе падтрымкі для штучнага павелічэння войска, якое засталося б пад камандаваннем гетмана, а не сейма ці караля.

Не ведаючы становішча ў арміі, яе патрэбу, гетман тым не менш па-ранейшаму змагаўся за прэрагатывы сваёй пасады. Ён быў нават згодны на ўтварэнне новай канфедэрацыі пад эгідай Прусіі. Да адкрытай апазіцыйнасці справа, аднак, не дайшла, тым больш, што другая місія Ляхніцкага сустрэла ў Берліне халодны прыём. Нягледзячы на гэта, Агінскі са сваім імкненнем змагацца з рускімі ўплывамі і варшаўскай прыдворнай «партыяй» заставаўся яўным абаронцам прускай палітыкі і стварыў сабе рэпутацыю добрага патрыёта і прыхільніка прагрэсіўнай «партыі». У 1790 г. ён прабываў у штаб-кватэры ў Прусіі і ў Ніжняй Сілезіі з надзеяй, што яму ўдасца так развязаць еўрапейскія канфлікты, каб палепшыць становішча Рэчы Паспалітай. У наступным годзе ён знаходзіўся ў Берліне, а затым зноў у Галандыі. У верасні таго ж года ён зноў у Слоніме і па просьбе Ваеннай камісіі прыняў удзел у манеўрах на Украіне, дзе аддаваў увагу выключна ваеннаму аркестру. А ў паходзе 1792 г. ён камандаваў войскамі Вялікага княства Літоўскага і сваім палком.

Да Таргавіцкай канфедэрацыі Агінскі, аднак, не далучаўся, хаця пэўныя колы Рэчы Паспалітай, супрацьпастаўляючы яго Касакоўскаму, сапраўды хацелі ў ім бачыць вышэйшага камандзіра «літоўскай» арміі. Гетман чалавек вельмі нерашучы, да таго ж яшчэ хворы і праз секвестрацыі сваіх маёнткаў пастаўлены ў бязвыхаднае становішча, адказаўся ад усіх сваіх правоў, падружыўся з канфедэратамі і аказаў яе кіраўніку Шчаснаму Патоцкаму ўрачысты прыём у Седльцах.

6 ліпеня 1793 г. Агінскі фактычна склаў з сябе гетманскія паўнамоцтвы ў карысць пляменніка Клеафаса, які іх, аднак, перадаў Касакоўскаму, за што атрымаў пасаду вялікага літоўскага скарбніка.

У час паўстання Т. Касцюшкі гетман знаходзіўся ў Вільні. Хаця і цяжка хворы, ён па-ранейшаму акружаў сябе музыкантамі, устанавіў сяброўства з Ё. Гайднам, якога недарма пераконваў, каб той выбраў тэмай сваёй новай араторыі стварэнне свету, і не цураўся, як кажуць, іншых прыемнасцяў. У канцы 1795 г. Агінскі зноў у Варшаве.

У Беларусь і Літву ён больш ніколі не вернецца. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у яго канфіскавалі Слонім, які Кацярына прызначыла на рэзідэнцыю для губернскіх уладаў. Хаця пазней цар Павел I гэтае рашэнне адмяніў, а Рэпнін, сябра маладых парыжскіх гадоў Агінскага, вярнуў яму частку даходаў ад пінскай эканоміі і гэтым у пэўнай ступені аблегчыў яго цяжкае фінансавае становішча, гетман застаўся да самай смерці ў Варшаве і прысвяціў сябе музыцы і іншым мастацкім заняткам. Памёр ён у Варшаве 31 мая 1800 г. 11 чэрвеня пры яго пахаванні біскуп Вароніч сказаў жалобную прамову. Месца пахавання гетмана нельга вызначыць з упэўненасцю, хаця яго слугі зрабілі яму ў катакомбах могілкаў Павонзкі сціплы помнік з патрыятычным надпісам, які сведчыць пра іх сардэчныя адносіны да нябожчыка.

 

Комментарии

Member since:
10 Июль 2008
Последняя активность:
46 недель 3 дня

імхо, сапраўды трэба гэты артыкул запіхаць у вікіпедыю.

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании