І знова пра тое, як раздаваць Інтэрнэт з аднаго сотавага мадэма

2

Вядома, што ў Беларусі існуюць праблемы з wi-fi кропкамі праз тое, што дазвол на разгортваньне сетак wi-fi пунктаў маюць толькі дзяржаўны манапаліста Белтэлекам і сотавы апэратар МТС. Прыватныя кавярні і рэстарацыі могуць ставіць падобныя пункты для сваіх кліентаў, але збольшага чамусьці таго ня робяць. Таксама здараюцца выпадкі, што дасягу да Сеціва ў прынцыпе (я не кажу ўжо пра дармовы) няма нават у канфэрэнцоўнях, якіх таксама бракуе ў краіне.

Што рабіць? У Брытаніі, Кітаі, Ганконгу гэтая праблема вырашаецца прыладамі Huawei E5830, якія прадаюцца за сымбалічную цану ў 40 даляраў з залочкай на сетку апэратара, якія прадае прыладу. Падрабязнае апісаньне можна знайсьці вось тутака. Праўда, праблема ў тым, што да нас такія прылады ня хутка даедуць - а аддаваць сваю родную ў лапы нашых спэцоў з разлочкі мяне чамусьці ня цягне.

Існуюць яшчэ два варыянты для тых, хто сутыкнуўся з патрэбаю разгарнуць доступ да Сеціва праз адзін наяўны мадэм:

1. раздаваць інтэрнэт з сотавага мадэма, падлучанага да ноўту, праз wi-fi роўтэр, падрублены да таго самага ноўту праз сеткавы інтэрфэйс, альбо

2. купіць мадэм DLink DIR 320 і перапрашыць яго для падтрымкі USB 3G мадэмаў. Гэты роўтэр мае USB інтэрфэйс, у які можна ўтыркнуць 3G-мадэм (нібыта падтрымваюцца ўсе мадыфікацыі, якія прадаюцца нашымі 3G-апэратарамі) і раздаваць ягоны сыгнал праз wi-fi інтэрфэйс.

Вынікі тэставаньня першага варыянту будуць выкладзеныя ў суботу, другога - на наступным тыдні. Буду спадзявацца, што гэтым разам я знайду аптымальнае выйсьце для канфэрэнцый і імпрэзаў, якія праводзяцца ў непрыстасаваных месцах альбо там, дзе wi-fi платны і занадта ўжо дарагі.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании