Мабільны WiFi: вынікі практычнага тэсту

1

Я ўжо раней пісаў пра такую прыладу, як MiFi: гэта мадэм, які раздае сотавы сыгнал па ўайфаі. Пры ягонай дапамозе можна стварыць паўнафарматную хатнюю сетку, нават калі маеш толькі адну сімку з мабільнай падключкай.

Ранейшы пост быў тэарэтычны. Зараз, папрацаваўшы на гэтым мадэме месяц, магу распавесьці болей практычна пра завады й перавагі.

Першая і самая істотная перавага - хуткасьць. Huawei E5830 (менавіта так называецца MiFi-прылада, якую прапануе брытыйскі Three і якую я тэставаў) працуе значна хутчэй за стандартны USB HSDPA-мадэм Huawei E1550, які той самы брытыйскі апэратар выдае сваім кантрактным падпісантам. Мяркуйце самі (замеры рабіліся нараніцу й удзень буднага дня ў цэнтры Манчэстэру):

 

Спампоўка-раніца

Запампоўка-раніца

Спампоўка-удзень

Запампоўка-удзень

Huawei E5830 (MiFi)

4,1-4,7 MBit/s

1,5-1,8 MBit/s

1,8-2,4 MBit/s

1,2-1,6 MBit/s

Huawei E1550 (USB)

2,5-2,7 MBit/s

0,3-0,4 MBit/s

1-1,4 MBit/s

0,2-0,4 MBit/s

На слабым сыгнале прыстрой працаваў значна болей стабільна, чым Huawei E1550: калі апошні даводзілася падлучаць наноў што дзесятай хвіліны пры працы на адной крэсцы, то MiFi увогуле не звальваўся.

Мадэм спакойна й бяз глюкаў трымае да пяці прыладаў (акурат у адпаведнасьці з заяўленай колькасьцю), падключка як да звычайнага WiFi-пункту.

Прылада падтрымвае тыя самыя віды шыфрацыі дадзеных, як і звычайны мадэм. Час работы ў аўтаномцы (на батарэі) - 3-6 гадзінаў у залежнасьці ад інтэнсіўнасьці спампоўкі. Час поўнага нажыўленьня батарэі - каля 3 гадзінаў.

Зараз пра недахопы:

1. не спадабалася, што WiFi-інтэрфэйс вырубаўся праз 10 хвілін бязьдзеяньня (адсутнасьці аніводнае прылады ў падключцы). Праўда, паколькі ў мяне ўвесь час адзін комп падлучаны, гэта ня надта замінала.

2. вельмі чуйны да вільгаці. Павісеўшы каля вакна (у мяне сыгнал быў моцны толькі ўверсе вакна, амаль пад стольлю), мадэм пачаў перадаваць дадзеныя нібыта "стрэламі": нулявая хуткасьць чаргавалася з перадачамі  5-6 мегабітаў на сэкунду. Давялося перавесіць падалей у сухое месца.

3. ... ды й усё, мабыць.

Мая ацэнка 5-. Ідэальная прылада для разгортваньня сеткі тамака, дзе няма іншых альтэрнатываў.

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании