Беларускі рок яшчэ не на вакацыях

3

 Традыцыйны канцэрт “Рок па вакацыях” прайшоў у сталічным клубе “Рэактар”. Колькасць прыхільнікаў на танцполе засведчыла – беларускаму року яшчэ рана адпраўляцца на вакацыі.

Адкрыла канцэрт “Авангардшкола” – гурт магілёўскага андэграунда. Публіка толькі падцягвалася, бо чакалі старажылаў року.

Drum Ecstasy паступова ўводзіла ў гіпноз увесь танцпол. Масіўная плыня музыкі ад некалькіх барабанаў з выкарыстаннем бас гітары, гукавых эффектаў – мала хто танчыў, але і мала хто стаяў незацікаўлена.

Далей “Крама” з традыцыйнымі песнямі “Рушым на піва”, “Хавайся ў бульбу” і інш.

“Так проста “Краму” дома слухаць не прыходзіцца, - дзеліцца наведвальнік “Року па вакацыях” Ігар, - але на канцэрце, з жывымі спевамі і музыкай – самае то!” 

Добрая палова гледачоў парадавалася забойствам манціроўкай і гузікамі ад “Нейра дзюбель”. А саліст гурта Кулінковіч узмоцнена запрашаў на юбілейны канцэрт 25 лістапада. “Нейра дзюбель” – 20 гадоў.

Нарэшце хэдлайнеры канцэрта – “Ляпіс Трубяцкі”. Сяргей Міхалок выдавочна адчуваў сябе міссіяй, калі трагічна і пафасна цытаваў радкі-пропаведзі для сваіх фанатаў.

Цікава, што беларускі рок сцірае ўзроставыя межы. Дзяўчаты-школьніцы гучна абмяркоўвалі, што тут робяць 50-гадовыя мужчыны. А тыя з усмешкай пазіралі на “дзяцей”. Энергетыка і масавасць – вось што адзначылі ўсе наведвальнікі.

Юлія Міхалюк

 

 

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании