Мікалай Пінігін: «Каго можам "пацягнуць", таго і запрашаем на фестываль»
«Сапраўднае мастацтва не можа залежыць ад грошаў!», «Творчы чалавек мусіць жыць на творчы дух». Чаго толькі не пачуеш з вуснаў аматараў мастацтва, якія, тым не менш, адразу ж пачынаюць скардзіцца на якасць і стан культуры.
На адным энтузіазме далёка на ўедзеш, сцвярджае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін. Добры прыклад да гэтага – Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Панарама», які штогод ладзіцца ў Мінску.
– Вядома, вельмі хочацца пазнаёміць беларускую публіку с пастаноўкамі рэжысёраў сусветнага маштабу, кшталту, Пітэра Брука. Паглядзець на тэатры далёкіх для нас частак свету, як Венесуэла ці Башкартастан, увидеть знаменитую постановку о том, как целоваться. Але мы далёка не вольныя у тым, каб перабіраць. Усё вельмі празаічна – справа ў ганарарах. Каго можам «пацягнуць», таго і запрашаем.
Чацвёрты фестываль атрымаўся зусім не благі і па ахопу геаграфічнаму (тэатры з Расіі, Літвы, Швейцарыі, Венесуэлы, Італіі), і па жанравых накірунках (ад традыцыі да наватарства). Але размова ідзе не столькі пра ўзровень, колькі пра магчымасці:
– «Панарама» – гэта мастацтва магчымага, – кажа Мікалай Пінігін, мастацкі кіраўнік фестывалю. – Вы думаеце, жарты. Толькі на рускі тэатр нам давялося патраціць каля 10 тыс. еўра. Вельмі мала хто зацікаўлены ўкладаць грошы у мастацтва, асабліва зараз, ва ўмовах крызісу. І гэта дзіва было, калі нас прадтрымаў Белгазпрамбанк, а Міністэрства культуры стала саарганізатарам.
Размовы пра каммерцыялізацыю праекта ніхто і не вядзе. Квіткі ў мінскіх касах па колькасці нулёў суадносяцца з амерыканскімі, але ў беларускім эквіваленце.
Няма і размовы, каб штосьці акупілася.
– А жыццё – гэта таксама мастацтва магчымага. Нават калі вы і хочаце шыкоўны мэрсэдэс, то усё роўна набываць будзеце тое, што можаце сабе дазволіць. Галоўнае – пазіцыя шчырая.
Камерцыя і культура – рэчы, якія з цяжкасцю сумяшчаюцца ў беларускіх рэаліях. Таму сапраўды, надзея пакуль на сумленных мецэнатаў.
Юлія Міхалюк


Комментарии
Отправить комментарий