Мабільны WiFi. Паратунак для ґлоўбтротэраў
Ня ведаю, як даюць сабе рады астатнія, але вось для мяне перасоўваньне з адной арэндаванай кватэры на другую павязана з галаўным болем у выглядзе зьмены правайдэра. Нават у Вангельшчыне гэта не даецца так проста: хаця там няма красіроўкі па тыдні, як у нас, і ўсе тэхнічныя рэчы залатвяюцца праз пару дзён, усё адно ад складаньня заявы правайдэру да актуальнага падлучэньня мінае трохі меней за тыдзень, што складана для такога internet-junkie, як я. Можна, канешне, купіць падпіску на мабільны дасяг - але гэта не вырашае праблемы, калі жывеш не адзін. Будзь стацыянарны доступ - можна паставіць WiFi-кропку, каб усе былі задаволеныя. А калі такога няма? Мне, прыкладам, невыгодна прывязвацца да кабелю, бо мушу мець доступ да Сеціва падчас сваіх вандровак.
Да апошняга часу паняткі "WiFi" і "мабільный шырокапалосны дасяг" лічыліся неспалучальнымі: ну прабачце, якім чынам можна было утыркнуць мабільны USB-мадэм у WiFi-кропку? Зараз, зь зьяўленьнем MiFi-перадальнікаў, сытуацыя зьмянілася кардынальна.
MiFi - гэта прылада, якая мае WiFi ды сотавы інтэрфэйсы. Прынцып працы тоесны звычайнаму WiFi-перадальніку: калі апошні падлучае некалькі кампутараў праз кабель да Сеціва, то MiFi-перадальнік робіць тое самае, але праз сотавы канал. На дадзены момант MiFi-прылада дазваляе падлучэньне да 6 кампутараў. Такім чынам, для сям'і з чатырох чалавек, якія маюць адзін мабільны канал на ўсіх, MiFi ёсьць неблагім рашэньнем ягонага расшарваньня.

MiFi-перадальнік ад кампаніі Verizon.

... ад апэратара Three (UK).

...ад кампаніі Novatel Wireless.
Дарэчы, некаторы час таму я пісаў пра тое, як праграмна расшарыць адзін сотавы канал на некалькі кампоў (стварыць MiFi з камунікатара на Windows Mobile). З таго часу працуе дасканала, вось толькі апарат пераграецца. Зато с такой скоростью можно легко качать самые лучшие мини игры. Падлучаныя ўвадначасьсе WiFi ды сотавы інтэрфэйс ў маім Palm Treo Pro выснажаюць батарэю нават пры падлучаным жывільніку. Мо гэта праграмная хіба - ня ведаю. Але на 2-3 гадзіны аўтаномнае працы хапае.
Вяртаючыся да MiFi, я ўжо казаў пра спадручнасьць гэтага рашэньня для сем'яў, якія часта пераяжджаюць і якім невыгодна мець стацыянарнае падлучэньне. А паколькі ў Брытаніі народ увесь час перасоўваецца, то Three першым адчуў магчымасьці новага сэґмэнту. Разам з дармовым MiFi-перадальнікам апэратар прапануе 1Гб мабільнага трафіку за 12 хвунтаў (кантракт на паўтары гады), 5Гб - за 17 хвунтаў (той самы пэрыяд на кантракт). Можна купіць перадальнік адразу за 70 GBP і за 15 хвунтаў штомесяцу атрымваць 5Гб трафіку з кантрактам, што аднаўляецца што трыццаты дзень. А можна заплаціць 160 даляраў і плаціць авансам тыя самыя 15 хвунтаў за 5Гб нават без месячнага кантракту.
Дарэчы, ґлоўбтротэр (globetrotter) - гэта чалавек, які шмат вандруе.


Комментарии
Отправить комментарий