Доктар філасофіі з Палянаў (частка 3)

0

пачатак ТУТ і ТУТ

Мы пакінулі нашага героя, Тамаша Грыба ў Празе, у той момант калі ён дакладна зразумеў што вяртанне на радзіму немагчыма.

 

У Празе Тамаш Тамашавіч працаваў кіраўніком Беларускага навуковага кабінета, удзельнічаў у рабоце аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускага таварыства імя Ф. Скарыны. У сваіх публіцыстычных працах, ён з навуковай абгрунтаванасцю і празорлівасцю прадказаў на дзесяцігоддзі наперад усе трагічныя падзеі ў жыцці краіны Саветаў. У 1934-1938 гадах ён - загадчык Беларускага замежнага архіва, складаў бібліяграфію па беларусазнаўству, друкаваўся ў часопісах "Перавясла", "Іскры Скарыны",  "Студэнцкая думка", "Золак" і іншых. Гэтыя выданні не даходзілі да роднай вёскі Паляны. Але сюды праз нацыянальна свядомых беларусаў трапляла беларускамоўная перыёдыка з Вільні. З гэтых часопісаў і газет можна было даведацца і пра дзейнасць і жыццё асобных беларускіх дзеячаў у эміграцыі. Ірэна Чырыца ўспамінае, што былі беларускамоўныя газеты таго часу ў хаце яе дзеда, а пазьней і яе тата меў стасункі з мясцовымі актывістамі - прыхільнікамі беларускай ідэі. Магчыма дзякуючы шчыраму беларусу, ксяндзу В. Гадлеўскаму, які служыў у Жодзішкаўскім касцёле, траплялі ў сялянскія хаты "Беларуская ніва", "Крыніца", "Золак", "Шлях моладзі". Ірэна Баляславаўна запомніла той дзень, калі з адной такой газеты даведаліся аднавяскоўцы пра скон Тамаша Грыба. Запомніла яна галашэнні сваёй бабулі, якой суджана было перажыць сына, а таму не было яшчэ і 43 гадоў.

Як пра любога знакамітага чалавека, пра Тамаша Грыба засталося шмат успамінаў, нават легенд. Адно прыгожае, рамантычнае паданне сведчыць, чыццам пасля смерці яго крэміравалі, а ўрна з прахам доўгі час захоўвалася ў кватэры нейкай таямнічай незнаёмай нікому чэшскай жанчыны, якая да канца дзён кахала свайго Фомачку. Толькі пасля яе смерці ўрну захавалі на могілках у Празе. А яшчэ засталося чатырохрадкоўе, што любілі паўтараць беларускія адраджэнцы 20-30 гадоў мінулага стагоддзя:

Беларусь - мая старонка

Куток Цемнаты.

Жывуць Шыла, Грыб, Мамонька

Будзеш жыць і Ты.

 

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании