Просты этэр 2.0
Як загрузіць адзьняты мабільнікам відэафайл у Сеціва? Ды ўсё проста, падаецца: адзьняў, дайшоў да свайго кампа або кавяранкі, скінуў файл на комп, закінуў на YouTube. Колькі часу мінае між здыманьнем ды загрузкай? Ды па-рознаму, натуральна, але ў любым выпадку не адразу. Ды й загрузка на YouTube трывае не сэкунду, а прынамсі пару хвілінаў ад убіцьця вурла ў адрасны радок Мазілы да пацьверджаньня.
А вось калі трэба запампаваць відэа імгненна, не пасьля запісу, а ўвадначасьсе з ім? Як у простым этэры? Скажам, на дэманстрацыі, калі міліцыянт вось-вось можа выбіць апарат з рук (што, дарэчы, звыклая рэч ня толькі ў Беларусі, але й на дэманстрацыях антыглябалістаў па ўсім сьвеце, калі "робаты" машуць дручкамі без увагі на тое, што трапляецца пад гуму)? Ці бачыш, як на тваіх вачох адбываецца дарожны выпадак, і важна, каб пра гэта імгненна даведаліся? Або калі ты бачыш, як падатковы інспэктар зьбівае жанчыну? Карацей, калі ты не пасьпяваеш данесьці тэлефон да кампа з падлучэньнем да Сеціва, бо альбо тэлефон папросту не дажыве, ці інфармацыя такога кшталту, што маруднасьць можа каштаваць жыцьця?
Магчымасьць імгненнай запампоўкі відэа анлайн паралельна зь ягоным запісам (live online streaming) дае сэрвіс Qik.com. Патрэбны камунікатар пад кіраваньнем Windows Mobile, iPhone OS або Symbian з наяўнасьцю мабільнага дасягу да Сеціва ды камэрай. Пажадана таксама мець тарыфны плян зь вялікай колькасьцю ўлучанага трафіка, бо вядома, наколькі "цяжкімі" могуць быць відэафайлы. Зараз, зь зьяўленьнем тарыфу Life ;-). Інтэрнэт 1000 ды наступнага павялічэньня аб'ёму ўлучанага трафіку на існых плянах іншых апэратараў (прыкладам, Вэлком імгненна накінуў 100 МБ да існых 150 на пляне Business.Pro.Web), а таксама ўсё большага распаўсюджаньня камунікатараў і смартфонаў, прагонка мультымэдыя па мабільных каналах нават у Беларусі выглядае рэалістычнай і мае шанцы стацца масавай. У адрозьненьні ад двух гадоў таму, калі відэастрымінґ быў вырачаны заставацца забаўкай 'тэхнікаў' або экспэрымэнтатараў рознага капылу.

Далей усё проста: з сайту спампоўваецца праграмка-кліент Qik, усталёўваецца на камунікатар. Паралельна на бачыне qik.com у два пстрыкі ствараецца рахунак. Пры першым старце праграмка просіць залягініцца, пасьля чаго захоўвае дадзеныя аўтэнтыфікацыі. Пры наступных залучэньнях падлучэньне да Сеціва й уваход на рахунак ажыцьцяўляюцца аўтаматычна. Пры запуску сафціна актывізуе камэру. Далей зьяўляецца вось такое вакенца:

Варта націснуць кнопку 'Stream', як відэа пачне запісвацца й паралельна закідвацца на тваю старонку на Qik.com.
У наладках праграмы можна выставіць разьдзельнасьць відэа. Калі ты мае павольнейшы канал (GPRS/EDGE), то можна або ахвяраваць якасьцю 'карцінкі' дзеля хуткасьці запампоўкі (калі апошняе крытычна), або пакінуць разьдзельнасьць вышэйшай дзеля лепшага праглядальнасьці дэталяў.
Апошні варыянт прымальны збольшага тады, калі ты не рызыкуеш вось-вось страціць апарат. Затрымку (колькі апошніх адзьнятых сэкундаў не пасьпела запампавацца ў Сеціва) можна пабачыць у верхнім кутку экрана праваруч.
На шпарчэйшых каналах (UMTS/HSDPA) відэа зьяўляецца на сайце амаль увадначасьсе з здыманьнем, без затрымкі. Натуральна, пры ўмове, што зараз не Новы Год, ты ня ў цэнтры й вежы апэратара не загінаюцца ад ладунку.
Калі зь нейкай прычыны праграма ня здолела запампаваць файл цалкам (перарваўся канэкт, вежа перагружаная і падобнае), то яна захавае файл у кэшы й будзе намагацца загрузіць яго да перамогі. Пры гэтым не абавязкова перарываць запіс і чакаць на заканчэньне запампоўкі: можна працягваць стрыміць тое самае відэа або перарваць ды пачаць новы запіс. Новыя запісаныя файлы ставіцьмуцца ў чаргу і будуць загружацца ў пасьлядоўнасьці стварэньня.
Qik для iPhone прапануе магчымасьць запампоўкі файлаў, што былі раней адзьнятыя іншымі праграмамі. У вэрсіі для Windows Mobile ці Symbian такой магчымасьці няма, але распрацоўнікі абяцаюць яе дадаць бліжэйшым часам.
Як я ўжо сказаў, відэа аўтаматычна запісваецца на сайт і заўсёды можна прагледзець кавалак, што там ужо апынуўся, нават калі ты яшчэ ня скончыў стрыміць. Уже сейчас можно посмотреть видео какой выбрать телевизор жк, и многие другие. Але што яшчэ цікавей, дык гэта сэкцыя "Відэа жыўцом": тое, што стрыміцца ў дадзены момант, ня проста запісваецца на бачыну, а яшчэ й трансьлюецца на галоўнай старонцы твайго акаўнту (відэа пасярэдзіне - я намагаўся здымаць ґазэтны срач у лёнданскім мэтро, але акруат у гэты момант памёр камунікатар):

І яшчэ што: сэрвіс мае магчымасьць інтэграцыі з сацыяльнымі сеткамі, у тым ліку з Фэйсбукам ды Тўітэрам: па зьяўленьні новага відэа спасылка на яго аўтаматычна зьяўляецца на тваіх акаўтах і тамака, і тутака (ніжэй - старонка наладак інтэграцыі, там усё проста):

Такім чынам, мы фактычна маем просты этэр. Просты этэр 2.0. Імгненны, як і традыцыйны. Паўсюдны, як ўся грамадзянская журналістыка. Натуральна, якасьць здыманьня ніжэйшая (мякка кажучы) за тую, што выдаюць на-гару прафэсійныя камэры здымкавых груп тэлеканалаў. Але аніводны канал ня можа наняць столькі апэратараў, каб забясьпечыць такой колькасьці 'карцінак', як грамадзянскія журналісты-валянтэры.
І што істотна - гэта ідэальны варыянт для кантролю над ворганамі ўлады, якія баяцца толькі аднаго - галоснасьці. Бо калі відэа імгненна захоўваецца анлайн, то якая розьніца, зьнішчаны апарат ці не? Зьмесьціва-ткі ўляцела...
Зараз чакаем зьяўленьня фотаздымачоў і відэакамэраў з выхадам у Нэт і інтэграцыяй на Qik :-)


Комментарии
Отправить комментарий