Атрымай адукацыю Ельскага ўнівэра, не вылазячы з фатэля ў Беларусі :-)
Автор: eolonir ср, 2009-06-17 19:44.
Напаткаў у Сеціве спасылку на анлайн-курсы Ельскага ўнівэрсытэта (ЗША).
Цымэс у тым, што курсы папануюцца ўсім ахвочым задарма (трэба толькі ведаць ангельскую мову). Як кажа тлумачалка на першай старонцы, усе зьмесьціва было запісанае падчас лекцыяў ва ўнівэры й прапануецца ў тым самым выглядзе, як і для студэнтаў. Адно што дыплёму альбо сэртыфікату за праходжаньне праграмы Вы не атрымаеце.
Нагадаю, што Ель уваходзіць у тузін найпрэстыжнейшых унівэрсытэтаў сьвету. Прыймо адбываецца на два гады наперад, то бок у верасьні 2009 распачнецца кампанія-2011.
Абзальвэнтамі Елю зьяўляліся 5 амэрыканскіх прэзыдэнтаў (улучна з Джорджам Бушам старэйшым і малодшым) і шэраг кіраўнікоў краінаў сьвету.
.
Tags:


Комментарии
29 April 2009
1 год 5 недель
дзякуй за пост, паглядзеў відэалекцыю ўводзінаў у палітычную філасофію, вельмі цікава.
Заўважыў пару мінусаў у анлайнавай адукацыі ад Елю:
1. Выбар курсаў досыць абмежаваны.
2. Адсутнасць сэртыфікацыі/дыпламавання.
3. Адсутнасць практыкі і іспытаў. У наяўнасці толькі прапанаваныя матэрыялы, не падтрыманыя матывацыйным заахвочваннем. Мінімальныя заданні для самаправеркі ўзмацнілі б матывацыю.
4. Часавая самацёкавасць. Пры вызначэнні сеткі вялікіх і прамежкавых дэдлайнаў самастойная праца падштурхоўвалася б дадатковымі чыннікамі.
30 Октябрь 2008
6 дней 7 часов
Miarkuju, kali b heta ŭsio było, to darmovymi kursy b nie byli. Ja dumaju, jany prosta samachoć stvaryli partał i pačali vylivać tydu ŭsie zapisy, što rabilisia padčas lekcyj. Heta asablivych vysiłkaŭ nie vymahaje, bo zbolšaha usio zapisvajecca zmoŭčki (na zhodu studentaŭ, naturalna).
Ja chaču jašče pateścić dystancsystemy Maskoŭskaha Dziaržaŭnaha (zroblena na Moodle'e), vykładu ŭražańni.
30 Октябрь 2008
6 дней 7 часов
Так, я з табою цалкам згодны: гэта не праграма дыстанцыйнага навучаньня, а асобныя курсы. Хаця зьмесьціва цікавае.
30 Октябрь 2008
6 дней 7 часов
Я б назваў гэта проста завабкай ("паглядзіце на курсы й падавайцеся ў наш унівэр"). Праўда, падобнага ўзроўню інстытуцыі ў прамоцыі патрэбы ня маюць: студэнтаў туды падаецца ў разу болей, чым ёсьць месцаў.
Выбар курсаў ня проста абмежаваны: браўся проста адзін модуль зь некалькіх, абавязковых да вывучэньню на кірунку, ды выкладаўся. Іншыя модулі не выкладаліся, як і тыя, што вывучаліся паралельнымі групамі на плыні.
Але мне спадабалася форма паданьня: выкладаўся як транскрыпт выступу, так і аўдыё, і відэа. У дадатак, даваўся сьпіс літаратуры, абавязковай да вывучэньня на модулі (было б добра, калі б асобна выкладаліся спасылкі на адкрытыя рэсурсы па тэме ў Сеціве). А таксама магчымасьць спампоўкі або прагляду анлайн.
29 April 2009
1 год 5 недель
Поўнасцю згодны наконт немагчымасці бясплатных курсаў такога ўзроўню й такога кшталту. можа быць, у будучыні :)
Але ўсё ж такі гэта больш за просты інфармацыйны партал, не інтэлектуальная забаўлялка кшталту http://www.abc.net.au/tv/fora/. Пры ВЯЛІКІМ жаданні магчыма напоўніцу выкарыстаць крыніцу як альтэрнатыўны навучальны рэсурс у дадатак да асноўнай адукацыі. Напрыклад, курс палітычнай філасофіі (уводзіны: http://openmedia.yale.edu/cgi-bin/open_yale/media_downloader.cgi?file=/c...) быў бы выдатным курсам на выбар для студэнтаў-"палітыкаў", скажам, ЕГУ хаця б.
Не ведаю, ці дажывем да моманту, калі беларускія вну пачнуць адпаведныя захады.
30 Октябрь 2008
6 дней 7 часов
Дажывем. Іначай ня выжывуць.
Мы можам адасобіцца ад сьвету, але сьвет да нас усё адно ўломіцца. А будзьма супраціў ладзіць - косткі патрушчыць. Я ў сэнсе таго, што беларускія ўнівэры страцяць апошні шанец стацца канкурэнтаздольнымі.
29 April 2009
1 год 5 недель
Калі глядзець "зверху", дык рух ужо пачаўся. Трэнд апошніх гадоў: хадзіць паўсюль з ноўтбукам :) Пакуль што на занятках больш гуляюцца ды кантрольныя даробліваюць, але як нагуляюцца ды ўзмоцніцца кантроль за наведваннем, дык пачнуць хадзіць з вэбкамі ды лекцыі запісваць. Каб я быў грантаразмеркавальнікам, дык узнагародзіў бы аўтара першага "сэзону" моцнай грашовай прэміяй. Я маю на ўвазе заахвочванне студэнта, які выкладзе першы поўны курс лекцый па пэўным прадмеце ці выкладчыку. Дарэчы, ідэя!..
Але. А мо самому такое зрабіць? :-)
Я, дарэчы, падчас свайго навучаньня думаў стварыць ўап-сайт, адаптаваны пад мабільнік (тады іх не прымушалі адлучаць), дзе можна было б выкладаць шпоры.
Ці, як варыянт, дамовіцца ўсёй групай пра агульны тэґ, зарэгіцца на Тўітэры, паставіць на тэлефону Тўітэр-кліенты, каб такім чынам тыя, хто чакае чаргі на адказ, маглі дапамагаць на іспытах.
Отправить комментарий