Адукацыйны чацьвер: Даведайся ўсё пра TOEFL!
Лета — час сэсіі і адпачынку. А яшчэ час плянаў на верасень і на далейшы час. І калі вы студэнт 4 ці 5 курсаў, варта задумацца, а ці не жадаеце працягнуць вучобу і атрымаць другую адукацыю ці ступень магістра ці доктара за мяжой. І думаць трэба ўжо зараз, бо занадта вялікая канкурэнцыя і складаныя іспыты. Таму, ibelarus.net аб'яўляе адукацыйныя чацьверы! І гэтым разам мы пагаворым пра міжнародны іспыт па ангельскай мове — TOEFL.
Для каго праект «адукацыныя чацьверы»?
Для тых, хто:
1) жадае атрымаць добрую адукацыю за мяжой;
2) ня мае бацькоў-міліянэраў і жадае атрымаць грант на вучобу;
3) сам вырашае свой лёс.
Як удзельнічаць у праекце?
Усё вельмі проста. Шточацьвер мы праводзім онлайн інтэрв'ю з асобай, што здольна адказаць на нашы пытаньні па пэўнай тэме. Вы можаце пакідаць пытаньні ў камэнтах да аб'явы ці да самога матэрыялу падчас яго з'яўленьня на сайце.
Першы чацьвер - Даведайся ўсё пра TOEFL! 9.00 - 10.00 18.06
Большасьць замежных ВНУ патрабуюць сэртыфікат міжнароднага іспыту па ангельскай мове — TOEFL. Гэта тэст, які ўключае пытаньні па граматыцы, аўдзіраваньне і іншыя часткі. Істотна, што цяпер беларусы ня вінны ехаць у Маскву ці Кіеў — яны могуць здаць іспыт у Менску.
Мы зьвязаліся з прадстаўніцай фірмы Streamline (адзінае месца, дзе можна здаць тэст), сертыфікаваным адміністратарам для правядзення TOEFL Алёнай Шадраковай, якая ў чацьвер распавядзе пра ўсе сакрэты здачы тэсту, асаблівасьці падрыхтоўкі і пасьпяховасьці гэтага іспыту для беларускіх студэнтаў.
Задавайце свае пытаньні да Алены ў камэнтах ніжэй і чытайце ў чацьвер адказы на іх!


Комментарии
30 Октябрь 2008
11 часов 5 минут
Maje pytanni:
1. Nakolki vyniki TOEFL pryznajucca u Vanhielscynie j jinsych anhielskamounych krajinach aproc ZSA?
2. Jaki bal TOEFL treba miec dla pastuplennia na mahisterku, a jaki - na bakalaura?
3. Hrafik zdacy: isnuje mierkavannie, sto TOEFL zdajecca tolki 4-5 razou na hod pa fiksavanych datach. Tak heta ci nie?
Какой прок от ТОЕФЛ, если сдал его больше двух лет назад? Чем он отличается от IELTS?
1 Май 2008
8 недель 1 день
Ці праўда, што, калі ты скончыў унівэр з ангельскай мовай навучаньня, то патрэбы здаваць TOEFL для паступленьня на праграму вышэйшай ступені ў ЗША ужо ня будзе? Прыкладам, скончыў магістэрку, хочаш трапіць на дактарат.
Почему именно Streamline получил право принимать ТОЕФЛ и что они для этого сделали?
19 Январь 2009
21 неделя 1 день
Кто ещё, кроме Стримлайна, принимает у нас TOEFL?
Например, в других странах этот экзамен принимает несколько организаций. Почему у нас только Вы аккредитованы?
5 Июль 2008
47 недель 5 дней
бумажная версия ТОЕФЛ, насколько мне известна, принималась несколько лет назад. В чем была причина закрытия?
Скажите, пожалуйста, кто определяет правила и содержание теста?
У мяне вынік TOEFL iBT 118. Што мне гэта дае апроч прыгожага дыплому (атрымала са Штатаў) і магчымасці прайсці кваліфікацыйны адбор у большасці вну? Ці ёсць вялікая розніца для тых, хто прымае, набраў ты стандартныя 100-110 ці болей?
Почему экзамен стоит так дорого? Кто устанавливает цены на него? Есть ли какие-то скидки, если человек не может платить?
30 Октябрь 2008
11 часов 5 минут
Дарэчы, наўздагон пытаньню: заўважыў, што цэньнік на іспыт вагаецца вельмі моцна ад краіны да краіны. Прыкладам, у Польшчы даражэй за Беларусь, а ў Беларусі даражэй за Чэхію. З чым гэта зьвязана? Ці азначае тое, што цэньнік усталёўвае сам цэнтар, акрэдытаваны прымаць тэст?
Зачем, по Вашему, нам этот TOEFL? Вам не кажется, что это способствует утечке мозгов?
Отправить комментарий