Медыябаркэмп2009: як прафэсіяналы з пачаткоўцамі пасябравалі

11

Дажджлівым пятнічным ранкам натоўп у чалавек 100 зьбіраецца на прывакзальнай плошчы Вільні, сядае ў 2 аўтобусы і адпраўляецца ў доўгі шлях. Сярод гэтых людзей можна заўважыць і дэвэлапераў, і дызайнераў, і журналістаў, і фатографаў, і падкасьцераў і тых, хто яшчэ толькі вучыцца працаваць у медыясферы. Беларусы, украінцы, расейцы, летувісы і нават гішпанцы, што ўсё ж спадзяюцца прадаць камусьці свае крэмы для загару.

mediabarcampКуды іх вязуць? Пра гэта ведаюць толькі абраныя, што суправаджаюць аўтобусы на машынах. Людзі адсочваюць шлях па Google Maps і заўважаюць, што набліжаецца расейская мяжа, а канцу вандроўкі ня бачна. І як толькі некаторыя атрымліваюць смску "Добро пожаловать в Россию!" ад Билайна, цырымонія пераплывае на пароме на Куршскую касу і прыпыняецца на тэрыторыі запаведніку і былога піянэр-лягеру. Тут, паміж залівам і морам, сярод курортных домікаў і сосен, ля дома Томаса Мана, у рэшце рэшт, мусіла адбыцца не-канферэнцыя Медыябаркэмп 2009.

І варта сказаць, адбылася. Падчас яе (5–7 ліпеня) я посьціла мініфотасправаздачу, а зараз прыйшоў час дэталёва разабрацца, што і як было

 

Што такое барэкмп?

Што такое баркэмп ведаюць ужо нават летувісскія памежнікі, таму, калі нехта з шаноўных чытачоў так і не меў магчымасьці пачуць ці пабываць на гэтым мерапрыемстве, адсылаю прачытаць анонс Медыябарэмпу. Астатнім жа магу сказаць, што цяперашні кэмп быў клясычным: максымальна нефармальная атмасфэра, прэзэнтацыі ў 3 плыні, Wi-Fi і крэатыў. Толькі мерапрыемства было са спецыялізацыяй — зьбіраліся медыйшчыкі

Атрымай абед праз інтэрнэт

Што ж, вернемся ў дзень пятнішні. Уяўляем сітуацыю, што, фактычна, «офісны плянктон» выпусьцілі ў суровыя ўмовы абітаньня. Домікі баркэмперы назвалі баракамі, душ быў адзін на 100 чалавек, прычым там часта сканчвалася гарачая вада, ежа пад вялікім намётам, затое ў кожнага былі гаджеты. Маскоўскія госьці тэст на выжываньне не прайшлі — зьнялі нумары ў гатэлі ў горадзе Нідзе, што быў побач.

mediabarcamp

Астатнія ж радаваліся пейзажу. Гэта адзінае, што перакрывала ўсе недахопы, да якіх далучылася і надвор’е. Але пачуцьцё еднасьці пранізавала сэрцы мужных баркэмпераў, якія суботнім ранкам здолелі вылезьці з ложкаў і расьціраліся ледзяной вадой у агульнай рука-шыя-мыйцы. І дзе ты яшчэ зможаш пазычыць пасту ў Аляксандра Чэкана з tut.by?

Рэшткі пятніцы кэмперы правялі ў вывучэньні мясцовых рэльефаў, гатункаў мясцовага піва і заўтрашняга раскладу.

mediabarcamp

Самы істотны і плённы дзень — субота — прайшоў для мяне як на адным дыханьні. Гэта быў клясычны баркэмпаўскі дзень прэзэнтацый. Цікава, што тайм-слоты запоўнілі імгненна, а пра тое, дзе якая цікавая прэзэнтацыя — у рэстарацыі, бібліятэцы ці музэі — я даведвалася ад юзэраў, што посьцілі ў Twitter. Пра абед даведалася адтуль жа.

mediabarcamp

Нягледзячы на вялікую колькасьць прэзэнтацый, якасьць большасьці пакідала жадаць лепшага. Распавяду каротка пра тое, што запомнілася мне.

iPhone, вэб-журналістыка і 20 г алкаголю ад літаратараў

Павло Башмакоў з Кіева распавядаў пра тое, як кампаніі, выпускаючы прылажэньні для iPhone, выходзяць на новыя рэклямныя рынкі. Так што, наступным разам, падлічваючы ў гульцы бурбалкі ў келіху колы, задумайцеся, колькі Coca-cola патраціла на гэта грошай і колькі атрымала, а таксама паназірайце, ці няма колы ў вашай руцэ, што вы міжволі набылі ў прамежку паміж гульнямі.

Замдэкана Інстытута журналістыкі БДУ Аляксандр Градзюшка зноўку распавядаў пра новую спецыяльнасьць — ўэб-журналістыка. На баркэмпе ў Кіеве, яго выступ выклікаў шмат рэзанансу, а зараз жарсьцяў было менш. Прынамсі я чакала ад Сан Саныча нечага новага.

mediabarcamp

Самымі плённымі аказаліся круглыя сталы. Так, Ігар Кандыба зь Беларусі курыраваў круглы стол па адукацыі з дапамогай інтэрнэту, а напрыканцы самыя стойкія баркэмперы абмяркоўвалі будучыню фармату баркэмпу. Крыху пазьней выкладу гэтыя разважаньні. Зараз жа скажу, што ўсе сышліся на думцы, што баркэмп — вартая рэч, якую трэба працягваць: асобнай канфой ці ў кантэксьце іншых, як то мае адбыцца ўва Ўкраіне і Беларусі восеньню.

Я праводзіла прэзэнтацыю ibelarus.net. Прыемна было пачуць водгукі на працу партала, пытаньні па яго разьвіцьці. Асабліва слухачам было цікава даведацца пра праект Belarus Inside-Out.

mediabarcamp

Прадстаўнікі выдавецтва «Галіяфы» вырашылі заклікаць народ бясплатным алкаголем і насамрэч налівалі па 20 г кожнаму завітаўшаму. Партыя «Зялёныя» распавядала, як з дапамогай медыяў, яны змагаюцца супраць будаўніцтва АЭС.

Чаго не хапіла Медыябаркэмпу і за што яму дзякуй

Што самае важнае на баркэмпе? Не прэзэнтацыі, тым больш не халяўны інтэрнэт і цішоткі-нататнікі-асадкі і іншая драбяза. Галоўнае, гэта кантакты і веды. Не магу пахваліцца, што вярнулася ў Менск з вялікай колькасьцю карысных кантактаў. Тым менш атрымала ведаў. Аднак прынамсі для мяне баркэмп паказаў стан медыярынку Беларусі і тое, што новыя тэхналёгіі шчэ павольна прыходзяць на наша поле. Украінцы далі нам ясна пра гэта зразумець. Не хапала прадстаўнікоў дзяржмедыяў. Аднак тут сітуацыя можа тлумачыцца тым, што Медыябаркэмп праводзіцца ў Летуве, а не Беларусі, значыцца, лічыцца «апазыцыйным» для некаторых структур. Не хапіла палымяных абмеркаваньняў і гарачых позіркаў пачаткоўцаў, якія прыехалі з задумкай, а вярнуліся з ідэяй. Словам, не хапіла выніку. Аднак дзякуй варта сказаць арганізатарам за тое, што сутыкнулі медыйшчыкаў Беларусі твар да твару, што далі магчымасьць адпачыць у цудоўным месцы, а таксама зьвялі 2 групы, што мусяць злучацца на ўсіх баркэмпах: прафэсіяналаў і пачаткоўцаў.

mediabarcamp

 Я толькі тут даведаўся, што такое Twitter, было б здорава, каб мне патлумачылі асбалівасьці стварэньня блогаў на Wordpress, — сказаў на круглым стале музыка курта «КИФ». А суполка адразу ж пачала тлумачыць і раіць. Для музыкі — каштоўныя веды, для спецыялістаў — праверка сябе.

mediabarcamp

 Мяняю сайт на піва! — даносіўся голас дэвэлапера. Для адных — магчымасьць атрымаць сайт, для дэвэлапэра — добры напой і задавальненьне, а магчыма, і далейшае, працаўладкаваньне.

mediabarcamp

Словам, Медыябакрэмп паказаў, што важна не толькі мець моцную тусоўку прафэсіяналаў, але і будаваць камьюніці такім чынам, каб працадаўцы знаходзілі выканаўцаў, а пачаткоўцы вучыліся ў бывалых. І калі падчас кэмпу здараюцца хоць некалькі такіх выпадкаў, яго можна лічыць пасьпяховым. На маіх вачах сустрэліся заказчык і выканаўца, а пачаткоўцы атрымлівалі ўрокі ад гуру. Вынік — Медыябаркэмп атрымаўся!

mediabarcamp

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Разрешённые HTML теги: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.

Подробнее о форматировании