Нататкі MediaBarCamp 2009. Пост першы. Фатаграфічна-кароткі
Медыябаркэмп пачаўся дажджом, доўгай дарогай аж на Курскую касу амаль пад мяжу з Расеей і расьсяленьнем у домікі былога піянэр-лягеру. Арганізатары чакалі 120 чалавек, але прыехала значна менш. Тым больш менш дайшло да самага істотнага сёньняшняга дня - дня прэзэнтацый. Пакуль складана нешта ацэньваць, бо цябе накрывае мора цікавай інфы, ды і прэзэнтацыя нашага рэсурсу ўжо зусім хутка. Але тым не менш, прапаную мініфотасправаздачу з падзеі.
Домікі, дзе пасялілі баркэмпраў, яны ласкава назвалі баракамі.

Расклад запоўнілі хутка. Была нават канкурэнцыя за выступ. Шаладэмі (прадстаўнік Расеі) выступаў нават падчас абеду.

Баркэмперы ня толькі слухаюць, але і пішуць і чытаюць.

Фатографаў мала не бывае.

Падчас прэзэнтацыі рынкулетувіскіх медыяў, баркэмперы чытаюць камуністычную прэсу Латвіі.

Павло Башмакоў з Кіева распавядае пра прылажэньні для айфонаў, якія зьяўляюцца маркетынгавымі кампаніямі марак.

Саша Чэкан з тутбая разважае на тэму інвэстыцый у інтэрнэт-бізнэсе.

А некаторыя адрываюцца на пляжы;)

Сьпяшаемся на нашу прэзэнтацыю ў рэстарацыі а 17-й гадзіне. Вялікі рэпорт зьявіцца ў панядзелак. Сачыце за абнаўленьнямі.


Комментарии
Отправить комментарий