Брытыйская адукацыя: keep walking
У Лёндане раніца нядзелі. Ну вуліцах пуста: наступіў апошні дзень алькаголевага маратону, які пачынаецца шточацьверу й скончваецца недзе апоўдні сёньня. Падчас крызы радоўкі перад пабамі відавочна павялічыліся. Збольшага, візуальна мне падаецца, за кошт сярэдняга веку, якія пазгублялі працу. Моладзь папросту йдзе ў фрыланс або пераскоквае на некаторы час за стойкі бараў зь іншага боку: месца на курсах бармэнаў, барыстаў, ахвіцыянтаў амаль няма, раюць запісвацца на тры месяцы наперад. Падвысілася колькасьць абвестак ва ўнівэрскіх залях, якія прапануюць вычытку ангельскамоўных тэкстаў (паколькі ў Лёндане багата студыёзусаў з-за мяжы, чыя якасьць мовы почасту пакутуе), рэпэтытарства й асыстэнцтва (падыход, калі ўнівэр наймае чалавека на, прыкладам, час іспытовае сэсіі ў дапамогу прафэсару).
Як кажа гэта дасьледаваньне, у Беларусі адна з найвялікшых студэнцкіх супольнасьцяў у Эўропе (не магу параўноўваць зь іншымі краінамі сьвету, на жаль). Але да якасьці адукацыі колькасьць народу, што зьбіраецца на першых курсах у аўдыторыях, ня мае амаль ніякага дачыненьня. Ды й пытаньне ў тым, ці патрэбна СТОЛЬКІ вучыцца, каб потым працаваць НЕ паводле сваёй спэцыяльнасьці?
Цяжка параўноўваць беларускую адукацыю з той, што існуе на Брытыйскіх Абтоках, бо фактычна мы размаўляем пра два розныя падыходы, якія фармаваліся стагодзьдзямі й, адпаведна, кіраваліся мэнтальнымі й культурніцкімі зьменамі ў грамадзтвах. Варта проста згадаць, што тут, на Выспах, традыцыі самакіраваньня, якія маюць карані ў парлямэнтарызьме, не перарываліся НІКОЛІ ад ХІІІ стагодзьдзя. А яно мае найпрасьцейшае дачыненьне да таго, чым ёсьць брытыйскія ўнівэры зараз.
Па-першае, у брытыйскіх унівэрсытэтых няма тупога начытваньня лекцыяў, як у нас (памятаю, як на адным з курсаў майго лінгвістычнага каледжу на занятках гісторыяй мы займаліся дыктоўкамі ад званка да званка, бо не было падручнікаў, хаця настаўніца была клясная). Ёсьць падзел на лекцыі й сэмінары, але лекцыі ня ў нашым сэнсе. Перад пачаткам курсу студэнт атрымвае поштай працоўны плян курсу, дзе пазначана літаратура, якую варта вычытаць ("абавязковы" сьпіс да кожнага занятку складае старонак 500, "рэкамэндаваны" - да 1000, цалкам - тысячаў да трох, колькасьць заняткаў на тыдзень - ад трох да пятнаццаці). На лекцыі прафэсар дастане падрыхтаваную загадзя мультэмэдыйную прэзэнтацыю, "павесіць" яе на экран у якасьці тла й будзе... размаўляць з студэнтамі. Менавіта размаўляць. Па тым, што яны мусілі прачытаць. А як не (а гэтае "не"слушнае амаль у ста адсотках выпадкаў, студэнты паўсюды не рыхтуюцца да заняткаў) - то будзе намагацца накіраваць дыскусію на нейкую агульную тэму. Нават калі гутарка выйдзе на ўзровень звычайнага pub chatting - нічога страшнага. Галоўнае, каб размаўлялі й дзяліліся ідэямі. У выніку падобнага падыходу прафэсару амаль ніхто не баіцца запярэчыць. Наш дэкан нават даходзіў да таго, што ў лоб казаў: "Калі Вы лічыце, што Фрэнк Ўэбстэр афэлак -то Вы так і кажыце. Толькі абгрунтуйце спасылкамі на тэорыю, каб не парушаць акадэмічных традыцый".
Праўда, у эсэ (курсавыя работы) веды тэорыі паказаць давядзецца, іначай адназначна атрымаеш меней за 50 з 100, што на магістэрцы зьяўляецца адзнакай незадавальняючай. І прафэсура пра гэта шчыра папярэджвае: нават калі Вы сто разоў выступалі на лекцыях, а ў эсэ бракавацьме спасылак на абавязковую літаратуры - sorry, we have warned you. І ніякія добрыя стасункі зь лектарам не дапамогуць.
Дарэчы, наконт праектараў: падчас беларускага баркэмпу леташнім сьнежнем пераканаўся, што падыход да тэхнікі на факультэтах БДУ застаўся ставецкім. Пытаньне: навоўта купляць мультымэдыйнікі за некалькі тысячаў даляраў, каб потым яны ляжалі ў нейкай "сьпіжарні" й іх даводзілася цягаць на кожныю патрэбу ў залю, дзе нават адсутнічаў стаяк для нармалёвага прыстасаваньня яго? У Брытаніі (ды млін, у Тайландзе да гэтага дадумаліся) мульіымэдыйнікі вешаюць пад стольлю й выводзяць да кафэдры пульт кіраваньня. Кропка.
Па-другое, у Брытаніі ніколі не зважаюць на артаграфічныя памылкі й афармленьне. На ўступных іспытах у БДЭЎ у 2001 годзе мая праца атрымал 3 зь пяці толькі таму, што была болей падобнай да чарнарысу кітайца, што тутака першы год. У брытыйскіх унівэрах такога ў прынцыпе няма: ты можаш пісаць як заўгодна, адзінымі крытэрамі застаюцца лягічнасьць мысьленьня, веданьне тэорыі, арыгінальнасьць падыходу й уласнасьць думак. А напісаць можна нават на туалетнай паперы, літаральна кажучы.
Па трэцяе, тут амаль ніколі не адзначаюць наведнасьць заняткаў. Хаця ва ўнівэрсытэцкім кодэксе ёсьць спасылка на тое, што студэнт мае адведаць ня меней за 70 адсоткаў заняткаў, у практыцы амаль ніводны выкладчык не адзначае, колькі хто прапусьціў. Лёгіка жалезная: іспыты ўсё разьвядуць. Хаця ўсё даводзіцца чытаць самому, сэмінары й лекцыі зьяўляюцца выдатнай нагодай абдумаць тое, чаму ня даў рады дома за кубачкам гарбаты / кілішкам гарэлкі.
Ды й папросту тут лічаць дарослых людзей - дарослымі.
Тут шануюць самастойную працу. Гэта асабліва добра відаць на магістэрскім і дактаранцкім узроўнях: тры заняткі на тыдзень, да халеры самастойнага чытва - і ўсё. За кожным студэнтам замацоўваецца ўласны тутар, да якога можна прыйсьці ў ягоныя адкрытыя гадзіны й абмеркаваць свае праблемы ў працы й жыцьці (не жартую: калі нехта зрываецца ад працоўнага ладунку, што ня рэдкасьць, то першай справай бягуць па дапамогу да сваіх прафэсараў). Дапамога гэтая зазвычай агульнага кшталту: асабісты тутар не абавязкова спэцыялізуецца на тым, пра што пішаш.
Тут дзе-нідзе няма сэсій. Замест іспытаў студэнтаў просяць здаць некалькі самастойных пісьмовых прац (эсэ) пэўнага памеру, да якіх высоўваюцца канкрэтныя вымогі. Ня выканаў - перасдача. Не перасдаў - пытаньне пра адлічэньне. І добрыя стасункі зь лектарамі не дапамогуць.
Тут ёсьць выбар. Пры паступленьні студэнт мае некалькі курсаў, якія ён абавязкова мусіць адслухаць, і некалькі курсаў ды выбару. І нават болей: прыкладам, у бізнэс-школе City University (21-ы ва ўнівэрскай лізе паводле рэйтынґу The Guardian) можна абіраць, ці пісацьмеш дысэртацыю ўлетку, ці здасі яшчэ тры дадатковыя іспыты.
Пашана да валянтэркі й уласнага прафэсійнага досьведу. У Брытаніі ўвогуле вельмі шануюць досьвед у НЎА ды ўвогуле валянтэрку. А што датычыць уласнага прафэсійнага досьведу, то ў нас на плыні навучаўся былы намесьнік галоўнага рэдактара "Ґардыяна". Фацэт меў 60 гадоў, прафэсійны досьвед экстра-клясы, але ніколі ня меў магістэрскай ступені. Зараз вырашыў давучыцца. Трымаўся на роўных, у дыскусіях браў удзел як і ўсе, кансультаваўся ў Ўэбстэра па акадэмічных пытаньнях а той у яго - па працоўных аспэктах проста падчас лекцый.
А зараз уявіце сабе, каб на заняткі на журфаку прыйшоў галоўны рэдактар "Советской Белорусии" (за адсутнасьцю лепшых параўнаньняў). Кансультаваўся б ён у прафэсара?
Сыстэма "разьмеркаваньня". Брытыйская адукацыя КАШТУЕ. Унівэры могуць браць да 4000 хвунтаў (недзе 6500 даляраў) з грамадзян ЭЗ ды ўдвая болей - з усіх іншых. Выняткі - музычныя й кіраўнічыя спэцыяльнасьці, дзе цана году можа перавышаць сярэднюю па краіне на 100-200 адсоткаў. Але пры гэтым для грамадзян існуе распрацаваная сыстэма пазыкаў. Почасту студэнт ня мусіць выплочваць яе да таго часу, як ня знойдзе працы з заробкам, вышэйшым за пэўную мяжу. Да таго ж, шмат якія з унівэраў па выніках паступных сумоўяў ды дасланых прац (тут няма іспытаў: звычайна просяць даслаць пісьмовыя работы на пэўную тэму + прайсьці сумоўе) прапануюць зьніжку аплаты за навучаньне альбо ўвогуле яго касуюць як факт. Студэнт не атрымвае грошаў на рукі: ён папросту ня мусіць нічога плаціць за тое, каб праслухаць курсы.
Натуральна, кожная шаноўная інстытуцыя прапануе стыпэндыі. Калі ж іх няма, то варта зьвяртацца да ўрадавых агенцыяў або муніцыпальных адзінак, якія апякуюцца студэнтамі й могуць дапамагчы грашыма. Незваротна. Праўда, тут ёсьць нюанс: атрымаўшы падобную дапамогу (bursaries) студэнты мусяць яе адпрацаваць альбо падчас навучаньня - асыстэнтамі прафэсуры, альбо пасьля - у інстытуцыі, якая іх фундавала.
А прынцыповае адрозьненьне палягае ў тым, што, ня як у нашай "прасунутай" і "сацыяльна справядлівай" сыстэме разьмеркаваньня, атрымальнік дапамогі ад самога падпісаньня кантракту ведае, дзе ды як ён мусіць адпрацоўваць. І ніякіх неспадзянак. Да таго ж, праца ва ўрадавых інстытуцыях ня самая благая ў сэнсе платы, нават як на Лёндан.
Увага да самакіраваньня. Я недарэмна пісаў, што на брытыйскую традыцыю адукацыі паўплявалі традыцыі парлямэнтарызму, якія ніколі не перарываліся. Тут лічаць, што студэнт МАЕ ПРАВА й ПАВІННЫ браць удзел у кіраваньні сваім унівэрам. Любой скандинавский аукцион здесь считается большим везением. Карані самастойнай працы, на якой базуецца навучаньне, таксама трэба шукаць тут. Сыстэма самакіраваньня шматступеневая й мае лакальны (прадстаўніцтва ад курсу), факультэцкі (ад факультэту), унівэрсытэцкі й нацыянальны ўзроўні. Нацыянальны Зьвяз Студэнтаў мае ўплыў на адпаведныя інстытуцыі ва ўрадзе.
Іншая справа - што студэнты ня хочуць займацца выбарніцтвам. Пра гэта красамоўна сьведчыць надпіс на расьцяжцы перад Брытыйскай Бібліятэкай на Юстан Роўд. "Людзі паміралі за права галасаваць. Дык чаму зараз на ТВ-шоў галасуе болей, чым падчас нацыянальных выбараў?".
Я магу пагадзіцца з сп. Радзьковым у тым, што не заўжды трэба вучыцца пяць гадоў, каб быць пасьпяховым у жыцьці. Як бы нам не карцела заплюшчваць вочы на гэты факт, шмат хто йдзе ва ўнівэры, каб атрымаць адтэрміноўку ад войска або "быць ня горай за іншых" ("все побежали - и я побежал" (с)). Вось толькі такім тэндэнцыям таварышуе навучаньне сапраўды таленавітых людзей на платных адзьдзяленьнях, у той час як шмат хто з "дармавікоў" падчас майго навучаньня на ЭФ БДУ ня мог разьлічыць капіталізаваны інтэрас.
Кожны таленавіты чалавек, скарачаюцца дармовыя месцы ва ўнівэрах ці не, павінны мець справядлівыя й роўныя магчымасьці паступіць на сваю абраную спэцыяльнасьць ды аплаціць сваю адукацыю. У Брытаніі слова міністра адукацыі былі б спрынятыя як належнае: там ведаюць, што ўнівэр не заўжды гарантуе табе лепшую працу, працаваць можна й так. Вось толькі тамтэйшае грамадзтва гарантуе самарэалізацыю амаль усім і нацыянальная адміністрацыя карыстаецца даверам. У нас жа ж на тых, хто ня мае вышэйшай адукацыі, грамадзтва почасту чапляе таўро "пэтэўшніка", якое засталося з савецкіх часоў (пры тым, што пэтэушнікі почасту прафэсійнейшыя ў сваіх дзядзінах за шчасьлівых уладальнікаў корачак ад найпрэстыжнейшых беларускіх унівэраў). Людзі й рвуцца ва ўнівэры, каб "быць ня горай за іншых". Вось толькі гэта стварае дысбалянс у грамадзтве й зьніжае ягоную агульную канкурэнтаздольнасьць. Асабліва на тле "рэформаў" адукацыі, пасьля якіх шмат хто ад пачатку верыць дзяржаўным інстытуцыям. Бо калі твае дзіця мусіць за год адпрацаваць два...


Комментарии
Отправить комментарий