Смерць класічнай журналістыкі
Алан Русбрыдгер, рэдактар адной з вядучых брытанскіх газет "Guardian" ў сваім перадавым артыкуле за 27 красавіка заявіў, што старая журналістыка мёртвая. На думку аўтара, галоўная прычына — занадта дарагі ў часы крызісу кошт выданняў. Аднак гэта не значыць, што журналістыка мёртвая ўвогуле. На думку брытанцаў, пачынаецца новая эра журналістыкі. Новыя газеты будуць выдавацца меншай колькасцю сяброў рэдакцыі, аднак пры гэтым вырасце роля грамадзянскіх добраахвотных журналістаў. Натуральна функцыі інтэрнету таксама ўзрастуць.
Дарэчы “The Guardian", кажучы пра такую мадэль, сапраўды абапіраецца на пэўны вопыт. Два гады таму рэдакцыя стварыла старонку вольных каментатараў, куды кожны чалавек мог ставіць свой матэрыял. Сёння гэта адна з самых папулярных веб-старонак у свеце. Магчыма Русбрыдгер хутка зможа рэалізаваць свае пражэкты. Руперт Мэрдак уладальнік газеты, заявіў, што пачынае з-за крызісу частковы продаж сваёй газетнай імперыі.


Комментарии
1 Июль 2008
16 недель 2 дня
Асабіста маё меркаванне, што класічная журналістыка будзе жыць. Гэта як тэатр, якому здаецца на змену магло б прыйсці кіно, але аматараў схадзіць і паглядзець на жывых людзей усе роўна хапае. :)
19 Май 2008
20 недель 3 дня
ну то ж мастацтва...
1 Июль 2008
16 недель 2 дня
я лічу што сапраўдная журналістыка блізкая да літаратуры, а літаратура - мастацтва.
А ў нас сапраўдных журналістаў мала...
10 Июль 2008
20 недель 3 дня
эм... ну я ў прынцыпе прытрымліваюся аналагічнай думкі
Отправить комментарий