PR-форум Папараць-кветка 2009. Дзень першы.
Сёння(ці ўжо учора?) адбыўся першы дзень студэнцкая піяр-форуму "Папараць-кветка". Праводзіцца форум у Інстытуце Журналістыкі БДУ з дапамогай (і ўдзелам) агромністай колькасці людзей. Адбыўся першы дзень самае цікавае яшчэ наперадзе. Коратка распавяду, што ж было сёння (ці ўсё ж такі ўчора?). Адразу выбачаюся за якасць фотак - не было часу гэтым займацца, што нашчоўкаў - тое і выкладваю.
Адкрыццё сабрала вялікую колькасць удзельнікаў. Нават самі арганізатары казалі, што былі здзіўлены такой колькасцю людзей.

Таксама ў першы дзень прайла прэс-канферэнцыя. А пра што там распавядалі - я вам не скажу. Хе-хе!
Яшчэ было піар-арыентаванне, але там я не ўдзельнічаў, бо быў заняты іншымі не меньш цікавымі рэчамі.
А напрыканцы дня нас чакала паці ў клубе "Афрыка", там было даволі міла, нягледзячы на даволі дарагое піва. Быў прыемна здзіўлены ўжывую паглядзець на ўжо, як кажуць, легенду беларускага рэпу "Вінсэнта".
Фсё! пайшоў спаць. Заўтра працяг. Зрэшты і наступныя тры дні таксама.


Комментарии
1 Июль 2008
16 недель 2 дня
Нехта абяцаў працяг. Амаль месяц...
12 Январь 2009
19 недель 2 дня
дык ужо публікавалі вялікі рэпорт з фоткамі - http://ibelarus.net/post/1123
1 Июль 2008
16 недель 2 дня
Ваш артыкул я чытала, проста чакала яшчэ працяг і ад чэгора. Каб ацаніць нейкае мерапрыемства, калі сам не быў, трэба прачытаць некалькі артыкулаў розных аўтараў, пажаданна з рознымі пазіцыямі, тады можна скласці і сваё ўяўленне :)
12 Январь 2009
19 недель 2 дня
эх, Чэгор. не апраўдаў чаканьні дзеўчыны:)
Отправить комментарий